Магічны канцэрт Анастасіі Рыдлеўскай адбыўся на «Сепультуры Alive» — фотафакт

На канале «Сепультура Alive» прайшоў канцэрт Насты Рыдлеўскай.

Заснавальнік праекта Аляксандр Чарнуха выклаў чароўныя фотаздымкі з бэкстэйджа ад Джоні Косміка.

Фота: Джоні Космік

«У экспрэсіўнай музыцы Насты спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся», — анансаваў выступленне артысткі Аляксандр Чарнуха.

Канцэрт глядзелі з розных куткоў свету, а таксама з Беларусі. Анастасія расказала, адкуль магія ў яе музыцы, чым яна натхняецца, як выглядае творчы працэс. І нават — як філолаг паводле першай прафесіі — назвала топ-пяць улюбёных беларускіх кніг.

«Сепультура Alive» — гэта канцэрты беларускіх выканаўцаў у наўпроставым эфіры, на якія можа трапіць кожны з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!