Фота ілюстратыўнае: bing.com
Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў «Шуфлядка», абвясціла пераможцаў трэцяга сезону.
На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: «Дзіцячая і падлеткавая кніга», «Нон-фікш і дакументальная проза» і «Масавыя жанры».
Пераможцамі «Шуфлядкі» 2025 году сталі:
Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»:
Юрый Мамчыц «Год чараўніцтва» — за стварэнне казачнага свету, небанальнасць сюжэту, нечаканы фінал і прадуманую кампазіцыю.
Намінацыя «Нон-фікшн»
Алесь Яфімаў «Лімінальнасць» — за спробу знайсці і асэнсаваць сябе ў гісторыі Беларусі на мяжы стагоддзяў.
Намінацыя «Масавыя жанры»
Сіняя Пушча (псеўданім) «Матылькі» і «Пагарэлец» — за сэнсоўнае мастацкае выказванне ў падтрымку разнастайнасці свету і ўменне стварыць гарманічны сюжэт.
Экспертнае журы прызнала гэтыя творы арганічна звязанымі і рэкамендавала выдаць абодва адной кнігай.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне будзе адбывацца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Пераможцаў выбіралі як журы, так і чытачы. Арганізатары конкурсу падзяліліся вынікамі чытацкага галасавання, якое прайшло ў дзвюх намінацыях:
У намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга»: Алеся Казка «Серпікі і таямніцы выкрадання»
Намінацыя «Масавыя жанры»: Сіняя Пушча «Матылькі»
Пераможцы чытацкага галасавання атрымаюць магчымасць выдаць свой тэкст электронным выданнем (на ўмовах тэндару). З улікам сітуацыі перамогі Сіняй Пушчы ў двух галасаваннях, Аргкамітэт абмяркуе з аўтарам(-кай) найлепшы варыянт для тэндара рукапісаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram