Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні ладзіць акцыю — марафон дэкаланізацыі

Культура

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК распачынае адмысловы марафон, прысвечаны тэме дэкаланізацыі Беларусі. На працягу месяца ў тэлеграм канале структуры будуць прэзентаваныя кароткія тлумачэнні, гістарычныя факты, а таксама падборкі артыкулаў, кніг і фільмаў па тэме.

Арганізатары плануюць тлумачыць складаныя працэсы дэкаланізацыі праз зразумелыя і карысныя фарматы, выкарыстоўваючы прыклады з гісторыі, культуры і сучаснага жыцця краіны.

У экспертных супольнасцях розных краін працягваюцца дыскусіі пра тое, ці з’яўлялася Расійская імперыя класічнай каланіяльнай сістэмай і як правільна ацэньваць статус народаў, якія знаходзіліся пад яе ўладай. Гэтая тэма востра стаіць не толькі ў беларускім ці ўкраінскім, але і ў польскім, балтыйскім, а таксама цэнтральнаазіяцкім кантэкстах.

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі тлумачыць, што мэта марафону — не проста тэарэтычныя спрэчкі, а асэнсаванне навязаных грамадству канструктаў:

«Тут важна, што падобны фармат размовы падкрэслівае многія рэчы, якія насамрэч не з’яўляюцца натуральнымі для нашага грамадства, хаця мы да іх і прызвычаіліся. Напрыклад, імя паэта Аляксандра Пушкіна, якое даюць беларускім вуліцам і бібліятэкам, або імя здушыцеля паўстання Касцюшкі Аляксандра Суворава, якое цяпер носяць беларускія вайсковыя вучэльні. Праз гэта сваю гісторыю і культуру мы часта ўспрымаем праз чужыя і навязаныя нам акуляры. Ідэя правесці дэкаланізацыю — гэта спроба знайсці свой шлях, свае імёны і падзеі, якімі мы можам ганарыцца».

Сачыць за матэрыяламі марафону і далучыцца да дыскусіі можна цягам усяго чэрвеня на афіцыйнай пляцоўцы ініцыятывы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Распіл грошай?

    На канале з 115 падпісчыкаў? Пасты якога чытаюць 50 чалавек?

    Ответить