«Наш новы трэк пра каханне, Амстэрдам і кітоў»: Brilliantos разам з Уладзімірам Пугачам выпусцілі сінгл

«Амстердам» — так называецца новы сінгл праекта Brilliantos і Уладзіміра Пугача, у якім распавядаецца гісторыя расстання з горадам і мінулым.

Brilliantos – новы міжкантынентальны праект, у склад якога ўвайшлі добра знаёмыя паміж сабой беларускія музыканты, якія пражываюць у розных краінах.

Так, у калектыве граюць:

  • Барыс Штэрн (вакал, песні) — вядомы радыёвядоўца, удзельнік мінскай індзі-сцэны 1990-х і 2000-х («Кара-те», «Штерн и Либерзон»), а таксама суаўтар хітоў гурта J:МОРС («Принцесса», «Календарем», «Просто так» ды іншых).
  • Леанід Турок (песні, гітара, аранжыроўкі) — сузаснавальнік легендарнай аршанскай групы «Пані-хіда» (пераможцаў «Рок-каранацыі ’97») і праекта «Из Воздуха».
  • Юрый Жукаў (бас-гітара, аранжыроўкі) — удзельнік праекта «Из Воздуха».

Да праекта ў працы над сінглам далучыўся і лідар вядомага беларускага гурта J:МОРС — Уладзімір Пугач.

Песня «Амстэрдам» — гэта гісторыя расстання з горадам і з мінулым. Каналы, вада і туман становяцца метафарамі ўспамінаў, якія знікаюць у часе.

«Каб адкрыць новы бераг, часам неабходна адпусціць стары», — кажуць творцы, прэзентуючы новую кампазіцыю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!