Напрыканцы жніўня выйдзе раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы»

Новы раман Альгерда Бахарэвіча выйдзе ў свет 28 жніўня, інфармуе выдавецтва «Янушкевіч». Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва ўсім свеце.

«Падземныя пераходы» — гэта глыток свежага паветра, дзёрзкі погляд на рэчаіснасць, які спадабаецца далёка не ўсім. Але Альгерд у сваёй сутнасці такі пісьменнік — не хоча падабацца, проста гне сваю лінію.

Выдавецтва пачынае папярэдні заказ на кнігу, «пра якую ўвосень будуць гаварыць усе».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!