«Найлепшае, што здарылася са мной у 2023 годзе — сустрэча з гэтымі хлопцамі»: рэжысёр Аляксей Палуян пра падзею года і веру ў людзей

«Не хачу абясцэньваць іншыя сеансы, але паказы «Куражу» ў Бучы і Кіеве былі, бадай, найгалоўнымі за жыццё гэтай карціны», — прызнаецца Аляксей Палуян, аўтар вядомага дакументальнага фільма «Кураж» («Смеласць»). Падсумоўваючы вынікі мінулага года, беларускі кінематаграфіст узгадаў сваё падарожжа ва Украіну на фестываль беларускага-ўкраінскага кіно «1084. На мяжы», у межах якога адбыліся сустрэчы не толькі з украінскімі гледачамі, але і з добраахвотнікамі палка Каліноўскага і іншых беларускіх фарміраванняў. Рэжысёр вылучыў паездку як адну з галоўных падзей мінулага года. Reform.by вырашыў не абмінуць гэтай гісторыі, якая распавядае пра боль, радасць, моц мастацтва і веру ў людзей.

Паказы вядомай карціны Аляксея Палуяна «Кураж» ва Украіне арганізаваў фестываль беларуска-ўкраінскага кіно «1084. На мяжы» на чале з Таццянай Гацурай-Яворскай. Гэта была ўжо другая эдыцыя форуму, і беларускі кінарэжысёр, які жыве ў Германіі, атрымаў запрашэнне ад арганізатараў ужо ў другі раз.

Падчас першага фэсту ў мяне не атрымалася прыехаць, але ў другі раз я не мог адмовіцца, — распавядае кінематаграфіст. — Я вельмі паважаю каманду беларуска-ўкраінскага фестывалю і лічу, што яны робяць неверагодную справу — знаёмяць беларускага гледача з украінскім кіно, а ўкраінскага — з беларускім. Прычым гэта — у такі час.

Паказ фільма «Кураж» у Кіеве. Фота: Вольга Закрэўская.

Дарога ў Бучу для беларускага фільммейкера была няпростай. На ўкраінскай мяжы як чалавека з беларускім пашпартам яго запрасілі на «бяседу», якая доўжылася прыкладна гадзіну. Потым ён чакаў пацвярджальнага тэлефанавання з Кіева яшчэ некалькі гадзін.

Але, як прызнаецца Аляксей Палуян, ён быў маральна гатовы да падобных «правалочак».

Сёння ва Украіне ідзе бітва за цывілізаваны свет. Там зараз вяршыцца гісторыя. І для мяне было важна ўбачыць усё на ўласныя вочы, — тлумачыць сваю пазіцыю аўтар «Возера радасці». — Каб адчуць вайну, не абавязкова ехаць на фронт — тое, што адбываецца ў тыле, на той жа мяжы — гэта таксама следства вайны, гэта яе яўныя прыкметы.

Ды таксама творца ва Украіне хацеў пазнаёміцца з беларускімі хлопцамі — добраахвотнікамі палка Каліноўскага, якіх запрасілі на паказы «Куражу».

У кожнага з нас існуе свой вобраз гэтага ваяра, я ж хацеў сустрэцца з рэальнымі людзьмі, якія аддаюць свае жыцці за Украіну і Беларусь, — дадаў фільммейкер.

Першы паказ нашумелай дакументальнай стужкі пра беларускія пратэсты 2020-га ладзіўся ў Бучы — у кінатэатры Filmax. На сеанс прыйшла жанчына, якая паспрабавала «сарваць» падзею.

У гэтай жанчыны памёр брат, і гэта быў маналог чалавека, у якога моцна баліць, — узгадвае інцыдэнт рэжысёр. — Яна была супраць таго, што мы збіраемся паказваць беларускі фільм. Правакавала нас. Я імкнуўся мякка даводзіць, што прыехаў на фестываль беларускага і ўкраінскага кіно, што нам варта больш ведаць адно пра аднаго, што вось тут прысутнічаюць ваяры палка Каліноўскага… Але яе было цяжка пераканаць. «Гэтых хлопцаў я моцна люблю і паважаю, але чаму мы павінны глядзець беларускае кіно? Чаму вы тут?» — сварылася яна. Вядома, гэта ўсё чуць было балюча, але потым жанчына сышла. Я выбачыўся перад нашымі хлопцамі за сітуацыю, сведкай якой яны сталі — гэтыя папрокі ўсё ж моцна дэмаралізуюць. Але па іх рэакцыі я зразумеў, што яны празвычаіліся да падобных рэчаў.

Паказ фільма «Кураж» («Смеласць») у Кіеве. Фота: Вольга Закрэўская.

Аляксей ужо падчас першай сустрэчы быў уражаны беларускімі добраахвотнікамі.

Я ўбачыў перад сабой звычайных хлопцаў — такія жа, як я. Яны цікавяцца тымі ж рэчамі, яны адстойваюць свае перакананні, як бы не было цяжка. І яны гэтаксама як і ўсе мы хвалююцца, перажываюць і маюць патрэбу ва ўвазе, — дае некалькі штрыхоў да партрэту «каліноўцаў» кінематаграфіст.

Стужку «Смеласць» беларускія ваяры прынялі. Пасля сеансу ў Бучы рэжысёру ўдалося пагутарыць з маладымі «каліноўцамі».

Выпілі кавы і проста пасядзелі-пагаварылі пра жыццё. І гэта была вельмі цікавая размова! Як хто жыве, чым цікавіцца. Хто якую музыку слухае. Пра дзяўчат. Адкуль родам. Увогуле, адчуваецца, што хлопцам хочацца падзяліцца з кім-небудзь такімі жыццёвымі рэчамі, выгаварыцца. У гэты момант я адчуў, што нягледзячы на ўсе «інцыдэнты», тут быць вельмі важна.

Паказ беларускай стужкі ў Кіеве канчаткова пераламіў сітуацыю. На сеансе ў кінатэатры «42 Kino» на Падоле быў аншлаг. Людзі сядзелі ажно на прыступках.

На сеанс прыйшоў прафесар Магілянскай акадэміі. Ён звярнуўся да мяне на беларускай мове, маўляў, «зараз вам цяжка трымаць свой сцяг у замежжы. Але вы не здавайцеся!» — падтрымаў ён. Бачна, што ў гэтага чалавека баліць за Беларусь, — узнаўляе Аляксей Палуян.

Ад скандалу ў Бучы не засталося і следу.

Паказ фільма «Кураж» («Смеласць») у Бучы. Фота: Вольга Закрэўская.

Рэжысёр апісавае сітуацыю, калі пасля паказу ў Кіеве ён пачуў водгук ад аднаго з добраахвотнікаў.

Мужчына з сівымі валасамі ўстаў і прызнаўся, што карціна яго моцна матывавала. Зіма — цяжкі час для ваяроў. Але «каліновец» падзяліўся, што пасля прагляду фільма ён зноў акрыяў духам. «Дзякуй, што нагадалі, за што мы змагаемся», — сказаў мужчына. Пачуць такія словы — было вельмі прыемна, — дадае беларускі фільммейкер.

Ды асабліва запомнілася Аляксею Палуяну прамова аднога са сталых «каліноўцаў».

Гэта быў мужчына недзе 50-ці гадоў. Пасля паказу фільма ён сказаў наступныя словы. Маўляў, я хачу выбачыцца перад маладымі людзьмі за тое, што ў 1996 годзе мы, наша пакаленне, не адстаялі свабоду. І сёння моладзь вымушана змагацца з дыктатурай са зброяй у руках у жорсткіх умовах. Такі водгук не забудзеш, — дадае Аляксей.

Адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі прызнаўся, што акурат цяпер ён працуе над фільмам на гэту тэму — пра старэйшае і маладое пакаленне беларусаў — пакаленне, якое рабіла свой выбар у 1980-х і 2020-х гадах. Пра памылкі бацькоў і дзяцей.

Пасля моцнай рэплікі «каліноўца» я ўпэўніўся, што ідэя маёй новай карціны акурат трапляе ў нерв часу, — кажа аўтар.

Ды яшчэ Аляксей Палуян, наведаўшы Бучу і Кіеў, з горыччу канстатаваў, што і вайна ва Украіне — тая новая паўсядзённасць, канец якой па-ранейшаму складана прадказаць.

Я бачыў на аўтобусным прыпынку ў Луцку, як адзін хлопец сыходзіў на фронт, — і гэта была сцэна, якая трапіла ў маю душу, — дзеліцца кінематаграфіст. — На вакзале з маладым ваяром развітваліся бацькі, сястра і сябры. Сястра плача, сябры плачуць, але хлопец трымаўся. Потым ён зайшоў у аўтобус, махнуў рукой бацькам, каб разыходзіліся, закрыў фіранкі на вакне і ціхенька заплакаў. Але яго сябры адчулі гэта і зайшлі ў аўтобус. Адзін з іх зняў з шыі амулет і сказаў: «Мяне выратаваў, і цябе мусіць выратаваць». Яны абняліся, і ўжо не саромечыся зарыдалі ў голас разам. Я назіраў гэту сцэну з цяжкім сэрцам — вось так таксама выглядае вайна. І колькі жыццяў яна яшчэ забярэ — невядома.

Фота: Аляксей Палуян.

Адказваючы на пытанне наконт вобразу «каліноўца», які рэжысёр для сябе стварыў пасля знаёмстваў з добраахвотнікамі, ён адказаў:

Я не магу сказаць дакладна — мае знаёмства налічвае некалькі дзясяткаў чалавек, — разважае творца. — Але, пэўна, гэта мужчына сярэдняга і маладога веку. Нешматслоўны. Задуменны. Эмпатычны. Са стомленымі вачыма… І пры гэтым са стрыманай годнасцю, — зазначыў Аляксей. — Годнасцю, якая праяўляецца праз дабрыню, якая бачная нават у звычайным вітанні. Сустрэча з гэтымі хлопцамі — бадай, найлепшае, што здарылася са мной у 2023 годзе.

Псіхалагічная падтрымка, удзячнасць, добрае слова — гэта тое, у чым, на думку кінематаграфіста, беларускія ваяры зараз маюць асаблівую патрэбу. І Аляксей заклікае беларусаў дзяліцца гэтай дапамогай з тымі, хто на самым пярэднім краі.

Гэта была складаная паездка, — дадае рэжысёр, — бо я ўбачыў шмат гора, болю, стомленасці. Але гэта падарожжа было і вельмі светлым — бо я пазнаёміўся з тымі людзьмі, якія натхнілі мяне надзвычайна. Я ўбачыў іх чалавечнасць, самаадданасць, мужнасць. Часам думаеш, што нас так мала, і ўвесь свет жыве сваім жыццём. Але гэта не так. Ты не адзін. І ў гэтым я бачу вялікую надзею — у чалавечай узаемападтрымцы, салідарнасці.

Калі ўва што і варта верыць у новым годзе — гэта ў людзей, адно ў аднаго, — прамаўляе беларускі кінематаграфіст.

Аляксей Палуян дадае, што хацеў бы зноў з’едзіць з паказамі свайго кіно ва Украіну. Ужо ў гэтым годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Ковалевский, Хомич и Горбунова обсудили в ООН новые подходы в освобождении политзаключенных

21.11.2024
  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024