На заслаўскіх «Дажынках» археолагі прэзентавалі вынікі раскопак мясцовага гарадзішча – фотафакт

Сёння археолагі Інстытута гісторыі прымаюць удзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі — 2025», які праходзіць у Заслаўі.

Іван Спірын і Павел Кенько прадставілі знаходкі з найноўшых археалагічных даследаванняў «Гарадзішча Вал», якія праводзіліся навукоўцамі Інстытута сумесна з мясцовымі органамі ўлады і супрацоўнікамі музея.

Фота: t.me/iinanb

У сувязі з правядзеннем абласных «Дажынак» Мінскі аблвыканкам звярнуўся да Інстытута гісторыі з прапановай правесці даследаванні ў Заслаўі. Мясцовыя ўлады маюць намер ператварыць археалагічны комплекс у турыстычны аб‘ект. Работы на гарадзішчы «Вал» у Заслаўі праходзілі пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Івана Спірына.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!