На YouTube-канале «Беларуская літаратура» выклалі аўдыякнігі па казках Уладзіміра Караткевіча

На YouTube-канале «Беларуская літаратура» адбылася святочная прэм’ера — можна паслухаць 22 казкі для дзяцей, напісаных Уладзімірам Караткевічам.

«Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар — Уладзімір Караткевіч», — паведамляе анатацыя праекта.

Дарэчы, на гэтым канале можна паслухаць і беларускія народныя казкі, а таксама вершы і прозу беларускіх пісьменнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.