На выставе Святланы Жыгімонт у Нацыянальным мастацкім быў прадстаўлены тэкст мастацтвазнаўцы-нябожчыцы. Няма каму пісаць пра праваенную мастачку?

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава прарасійскай мастачкі Святланы Жыгімонт «Когда пойду долиной смертной тени».

Падзея адзначылася, па словах прыхільнікаў мастачкі, аншлагам. На адкрыцці імпрэзы выступіў пратаіерэй Фёдар Поўны. Узгадвалі добрым словам былую дырэктарку музея Ганну Конанаву, дзякуючы якой Святлане Жыгімонт удалося зрабіць выставу ў галоўнай мастацкай інстытуцыі краіны. Аўтарку асыпалі кампліментамі і кветкамі. На вернісажы прысутнічала шмат вядомых персонаў.

Фота: сацсеткі Ірыны Дуброўскай.

Ды нават некалькі цёплых слоў дасталося адыёзнай Святлане ад мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн. Суправаджальны тэкст да экспазіцыі быў падпісаны імём вядомай мінскай мастацтвазнаўцы, якая пайшла з жыцця ў 2023 годзе.

Тэкст Reform.news даслаў адзін з наведвальнікаў выставы.

«Четыре персональных выставки. От дебютного показа сегодняшняя отстоит на целых двадцать лет… Это говорит сразу о главном: Светлана – человек не суетный, не бежит с каждым холстом к зрителю, не тщится о себе напоминать всё время и «висеть» на всех без исключения выставках. Она – несомненный перфекционист. Всё и всегда доводит до той точки, которую сама определяет как высшую из возможных на данный момент.

Светлана Жигимонт в своём творчестве живёт моментом – пишет то, что болит или радует здесь и сейчас. Она мыслит и чувствует контрастно, импульсивно и глубоко одновременно. Так появляются её болевые и полные драматизма переживания религиозных постулатов и церковных коллизий, гражданских событий современности и многое другое.

При этом Светлана – художник необычайно цельный, последовательный и честный. И в то же время она верна своему стилю, впрочем, уже далёкого прошлого. Она убеждена в вечности реализма и выразительности детали.

Лариса Давидовна Финкельштейн».

Праца Святланы Жыгімонт, прысвечаная Лізе Шмыровай, дачцэ Бацькі Міная, беларускага партызана, дзяцей якога расстралялі фашысты. Фота: сацсеткі Ірыны Дуброўскай.

Ці анатацыю сапраўды напісала спачылая арт-крытыца? Ці яго згенерыраваў Штучны інтэлект? Пакуль адказу на гэта пытанне няма. Але для мастацкага кола з’яўлення імя мастацтвазнаўцы і куратаркі некамерцыйнай галерэі «Брама» Ларысы Фінкельштэйн у кантэксце прарасійскага ідэалагічнага мастацтва з’явілася нечаканасцю.

Фота: сацсеткі Святланы Жыгімонт.
Прарасійская актывістка Вольга Бондарава на фоне працы Святланы Жыгімонт. Фота: сацсеткі Ant Pu.

Тым больш, на выставе, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, знайшлося месца і асвятленню «подзвігу» байцоў так званай СВА.

Серыю, прысвечаную байцам так званай СВА, Святлана Жыгімонт назвала «Родные лица».
Фота: сацсеткі Ant Pu.
Фота: сацсеткі ruslan_mizula.
Праца мае назву «Русский крест». Фота: сацсеткі ruslan_mizula.

Дзеля справядлівасці дадамо, што ў суправаджальных матэрыялах да выставы Жыгімонт быў тэкст і ад яе мужа — Паўла Жыгімонта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!