У наступную суботу, 22 красавіка, у рамках фестываля «Różnorodni Warszawiacy» на сцэне Dom Kultury Śródmieście ў Варшаве адбудзецца чытка монадрамы «Споведзь» калектыву Heartbreaking Performance і спявачкі AnaMova.
У спектаклі AnaMova раскажа пра падзеі ў Беларусі, але галоўная тэма твора — пошук беларускай ідэнтычнасці і адказ на пытанне: чаму мы перажываем пачуццё віны? І спроба знайсці адказ, як яго пазбавіцца і канчаткова трансфарміравацца ў тых беларусаў, якіх заўважае і паважае свет.
У спектаклі прагучаць аўтарскія і беларускія фолк-песні ў эксперыментальнай электрычнай апрацоўцы.
Спектакль суфінансаваны са стыпендыі Фонду падтрымкі творчасці ZAiKS.
AnaMova (Ана Мацкевіч) — прафесійная спявачка і актрыса, рэжысёрка, прадзюсарка культурных мерапрыемстваў. За апошнія некалькі гадоў удзельнічала ў шматлікіх музычных і тэатральных праектах у Польшчы, у тым ліку ў Teatr CN, Teatr Powszechny, Teatr Żeromskiego ў Кельцах. Арганізавала дзясяткі культурных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускім пратэстам і Беларусі. Напрыклад, «Кінатэрапію», са здымкамі трылогіі «Miensk» — пра акцыі 2020-х і рэпрэсіі.
Удзельніца арт-групы Heart Breaking Performance, якая складаецца з культурных актывістаў — рэжысёраў, музыкаў, фатографаў, відэаграфаў, акцёраў і выканаўцаў, і створана з мэтай прадэманстраваць заходняму свету беларускае мастацтва і сканцэнтравацца на вырашэнні палітычных і гуманітарных праблем.
Час: 22 красавіка ў 19:30.
Месца: Варшава, Smolna, 9.
Уваход свабодны.