Каменная ліцейная форма Х-XI стагоддзяў з гарадзішча на Менцы. Фота: t.me/iinanb
На раскопках малога гарадзішча археалагічнага комплексу на рацэ Менцы ўпершыню выяўлена каменная ліцейная форма Х-XI стагоддзяў у вельмі добрай захаванасці.
З 2022 года Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць на тэрыторыі гарадзішча на рацэ Менцы маштабныя археалагічныя раскопкі.
У кожным з закладзеных раскопаў выяўлена вялікая колькасць разнастайных артэфактаў, у тым ліку ўнікальныя індывідуальныя знаходкі, якія датуюцца перыядамі ад VIII да XVIII стагоддзяў і раскрываюць асаблівасці фарміравання і функцыянавання археалагічнага комплексу на Менцы ў Старажытнарускі перыяд, перыяд ВКЛ, позняе Сярэднявечча і ранні Новы час.
Комплекснай экспедыцыяй Інстытута гісторыі НАН Беларусі кіруе Андрэй Вайцяховіч.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram