На прэм’еру фільма беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі на Берлінале раскупілі ўсе квіткі

На прэм’ерны паказ на Берлінале стужкі беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі ўсе квіткі.

Сеанс адбудзецца 14 лютага на кінапляцоўцы Delphi Filmpalast, якая ўбірае больш за 600 месцаў. На сайце Берлінале на абраны паказ стаіць адзнака sold out.

На прэм’еру фільма беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі на Берлінале раскупілі ўсе квіткіНа прэм’еру фільма беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі на Берлінале раскупілі ўсе квіткіТакая рэакцыя стала нечаканасцю для стваральнікаў карціны.

«На беларускае кіно (дэбютнае) усе квіткі прададзены за 2 хвіліны, — пракаментаваў навіну кіраўнік Беларускай сеткі фільммейкераў, адзін з прадзюсараў карціны Леанід Каліценя. — У кіназале на 500 месцаў. Цяпер вы разумеце, калегі, чаму я «таплю» за Берлін?».

Нагадаем, што кіно 32-гадовага Юрыя Сямашкі, якое ўдзельнічае ў праграме «Форум» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю, распавядае пра пошук натхнення музыкантам на тле складанай палітычнай абстаноўкі — чакання Трэцяй сусветнай вайны.

У карціне галоўны герой — 25-гадовы Фёдар — шукае свой шчаслівы джэмпер з рамонкамі, патрэбны яму для творчага натхнення. Фёдар хоча знайсці гэты талісман, каб напісаць найлепшыя песні і стварыць гурт. Напружаная палітычная абстаноўка і чуткі пра Трэцюю сусветную вайну, якія віруюць вакол, зусім яго не цікавяць. Пакуль абставіны не змяняюцца.

Мікрабюджэтны фільм быў створаны пры падтрымцы Беларускай сеткі фільммэйкераў (Belarusian Fimmakers’ Network), літоўскіх і нямецкіх партнёраў. Праект маладога кінематаграфіста выйграў у конкурсе сцэнарыяў Інкубатара мікрабюджэтнага кіно, які ладзіць Беларуская сетка фільммэйкераў, і атрымаў невялікія сродкі для вытворчасці.

У кіно здымаюцца беларускія акторы і акторкі: Вячаслаў Кміт, Віялета РагачоваПавел ГарадніцкіАнастасія РысікАляксей ЛюбчанкаПавел МіхаленяМайк МазурМіхаіл Зуй.

На Берлінскім кінафестывалі адбудзецца яшчэ два публічныя паказы стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» : 16 лютага ў Colosseum 1, а таксама 22 лютага на пляцоўцы Arsenal 1. Старт продажу квіткоў на сеанс 16 лютага пачынаецца 13 лютага а 10.00, а на сеанс 22 лютага — 19 лютага, а 10.00, нагадвае рэжысёр карціны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!