Сёння, 3 сакавіка, на кінафестывалі «Mittel Punkt Europa» ў Мюнхене адбудзецца вечар беларускага кіно.
Пакажуць два кароткаметражныя фільмы:
У 18.00 — «Domum» Максіма Сірага. Гэта гісторыя двух мужчын — эмігранта і настаўніка вясковай школы, якіх нічога не аб’ядноўвае, акрамя роднай краіны — Беларусі.
У 19.00 — «Святая вада» Андрэя Куцілы. Фільм зняты ў Кіеве ў 2023 годзе, напярэдадні вайны. Па праглядзе адбудзецца гутарка з рэжысёрам.
Кінафестываль «Mittel Punkt Europa» («Цэнтральная кропка Еўропы») на працягу сямі гадоў прадастаўляе платформу для знаёмства з кіно ўсходніх суседзяў Германіі. Вайна ва Украіне прыцягнула ўвагу да гэтых краін і змяніла іх значэнне ў Еўропе. У 2023 годзе для фэсту зрабілі падборку мастацкіх фільмаў, у тым ліку дакументальных, з шырокага спектру кінавытворчасці рэгіёна. У Мюнхенскім музеі кіно пакажуць фільмы з Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Беларусі, а таксама са Славакіі і Украіны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram