У межах штогадовай канферэнцыі ASEEES (Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў), што праходзіць 12–15 лістапада ў Чыкага, запланаваны Belarusian Stream — серыя спецыялізаваных навуковых і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі.
У гатэлі Palmer House Hilton адбываюцца восем сесій пра беларускае кнігавыданне ў выгнанні, кіно, мову, пратэст і новыя кнігі пра Беларусь.
Уваход вольны, рэгістрацыя на саму канферэнцыю не патрэбная.
Частка панэляў канферэнцыі ўжо адбылася ў віртуальным фармаце 16–17 кастрычніка.
Агульная тэма 58-й штогадовай канферэнцыі Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies (ASEEES) сёлета гучыць як «Дзяржавы і імперыі».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram