Заўтра, 30 лістапада, у Быдгашчы, у межах Festiwal sytuacje-relacje Купалаўцы паказваюць «Камедыю Юдзіфі» – новую інтэрпрэтацыю біблейскай гісторыі, створаную паводле п’есы Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў.
Гэты спектакль— плён сумеснай творчасці Купалаўцаў і Teatr Nettheatre, яго прэм’ера адбылася ў Любліне, а летам ў рамках фестываля Inexkult спектакль прыехаў у Варшаву.
Рэжысёр — Павел Пасіні.
Ролі выконваюць: Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева.
Спекталь ідзе на беларускай мове.
Квіткі на “Камедыю Юдзіфі” можна замовіць па электроннай пошце: juvenkracja@gmail.com.
Дата: 30 лістапада
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Teatr Polski, Aleje Adama Mickiewicza 2, Быдгашч
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram