На Metropolitan Fashion Week Seattle 2023 пакажуць украінскія касцюмы з калекцыі VOLYA

Metropolitan Fashion Week у Сіэтле адкрыецца 6 мая. У рамках мерапрыемства адбудзецца паказ аўтэнтычных украінскіх касцюмаў калекцыі VOLYA.

Касцюмы з’яўляюцца часткай калекцыі этнічных строяў Беларускага фальклорнага калектыву VOLYA, створанага ў 2009 годзе ў Сіэтле этнографкай, спявачкай і рэжысёркай Вольгай Дземкай.

Пра ўдзел у паказе Тыдня моды Воля Дземка напісала ў сваім фэйсбуку: «Год таму назад у мяне былі два ўкраінскія строi. Чарнігаўскі і Кіеўскі. Не ведаю, ці дапамаглі яны перажыць пачатак вайны, але пад канец траўня аўтэнтычных строяў ужо было пяць (нашкробаных з самых глыбокіх куточкаў і адрамантаваных). Мы з дзяўчатамі вырашылі перанаправіць рэсурсы нашага беларускага гурта на падтрымку ўкраінскай культуры, і Воля пачала ганяць, шыць, шукаць, глядзець, чытаць, мацаць і чыніць.

У тым верасні частка строяў ужо шла па подыюму, злятала ў ЛА, пабыла на дзьвюх выставах і безлічы імпрэзаў на карысць Украіны. Прайшоў год. І ў нас ужо 26 аўтэнтычных украінскіх строяў, а 6 траўня частка калекцыі зноў будзе ўдзельнічаць у паказе Тыдня моды Метраполітан Metropolitan Fashion Week у Сіэтле. Прыходзьце, калі ласка, нас падтрымаць і паглядзець на ўкраінскую прыгажосць».

Білеты можна набыць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!