На канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце чакаюць польскага сцэнарыя: для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек

Культура
Фота: b365.ro

Сёння, 23 траўня, на Нацыянальным стадыёне Бухарэста адбудзецца канцэрт Макса Каржа. Падчас выступу беларускага артыста будзе задзейнічана дзесяць тысяч паліцэйскіх, жандармаў і супрацоўнікаў спецслужб — у дзесяць разоў больш, чым на канцэрце Metallica, — піша румынскае выданне b365.

Адзінай падзеяй у нядаўняй гісторыі, для якой дзяржава прадэманстравала больш магутны апарат бяспекі, быў саміт NATO 2008 года.

Для румынскага гледача спявак амаль невядомы. Каля 3000 квіткоў было набыта з Румыніі, а 39 000 гледачоў прыедуць з іншых краін. Гэта найбуйнейшы паток замежных турыстаў на мерапрыемства, калі-небудзь арганізаванае ў Румыніі.

«Хто такі Макс Корж, «невядомы» артыст, які запаўняе нацыянальную арэну?», — пытаецца аўтар артыкула і дае адказ.

«Максу Каржу 37 гадоў, ён нарадзіўся ў маленькім мястэчку Лунінец у Беларусі і міжволі стаў сімвалам усходнееўрапейскага супраціву. У 2012 годзе ён пачаў з $300, пазычаных у маці, з песні, апублікаванай на VKontakte. Праз пяць гадоў ён запоўніў «Мінск-Арэну», — піша b365. — Падчас пратэстаў супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе яго музыка — пра ўцёкі, безнадзейнасць, людзей, раздушаных жорсткімі сістэмамі, — стала саўндтрэкам паўстання. Ён не клікаў людзей на вуліцу. Ён увасабляе іх страх у словах. У 2022 годзе, калі пачалася вайна ва Украіне, ён адмяніў усе канцэрты ў Расіі і Беларусі».

Нагадаем, што 9 жніўня 2025 года Макс Корж выступаў у Варшаве перад 60 000 гледачамі на Нацыянальным стадыёне. Канцэрт скончыўся буйным скандалам. Польская паліцыя затрымала больш за 100 гледачоў, у тым ліку за тое, што заўзятары пераскоквалі праз бар’еры і выходзілі на поле.

Наступныя канцэрты музыкі пройдуць 6 чэрвеня ў Стамбуле, 26 чэрвеня ў Дзюсельдорфе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.