Выйшаў першы поўны пераклад гамераўскай «Адысеі» на беларускую мову, — паведамляюць у выдавецтве Połackija Łabirynty.
Пераклад, ад пачатку і да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст.
«Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII стагоддзі да н. э.
Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі.
Ужо можна зрабіць папярэдні заказ кнігі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram