«Мы обязательно завершим то, что начали в 2020-м». Тихановская обратилась к беларусам

Светлана Тихановская обратилась к беларусам на очередную годовщину президентских выборов 2020 года. Она назвала 9 августа днем достоинства и призвала людей поддерживать друг друга, заверив, что вместе они смогут завершить то, что было начато четыре года назад.

По ее словам, молчание беларусов под давлением репрессий внутри страны не означает того, что они смирились. Она призвала их налаживать связи друг с другом. Беларусы за границей, по мнению Тихановской, стали послами свободной страны и должны как можно громче говорить о ситуации в Беларуси. Она также назвала главным приоритетом освобождение политзаключенных.

«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашу краіну і памянялі нас з вамі. Я памятую тую неімаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалась, что вось-вось дыктатура рухне і мы зможам пабудавать краіну, пра якую так доўга марылі і за якую змагаліся.

Гэта быў момент нацыянальнага ўздыму і еднасці. На вуліцах луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Наш пратэсты быў унікальны, негвалтоўны, пабудаваны на самаарганізацыі і крэатыве. Беларусы паказалі сябе як сапраўды еўрапейская нацыя, дзе кожны сам бярэ адказнасць за лёс сваёй краіны, не чакаючы, што нехта вырашыць нашыя праблемы за нас. Мы паказалі, што цэнім жыццё чалавека, кожнага і кожнай. Мы паказалі, што ўмеем дапамагаць іншым і бараніць сваё. Беларусь не сыходзіла з першых палос сусветнай прэсы. Некаторыя называлі пратэст жаночай рэвалюцыяй, неакторыя — тэлеграм-рэвалюцыяй. Насамрэч гэта была рэвалюцыя годнасці.

І таму сёння па ўсім свеце мы адзначаем наш дзень годнасці. Сёння ізноў беларусы па ўсім свеце выходзяць на акцыі, ладзяць пікеты салідарнасці, дабрачынныя зборы, нават футбольныя турніры ў падтрымку зняволенных спартоўцаў. Той свабодалюбівых дух, які лунаў тады ў Мінску, Брэсце і Гародні, Пінску і Оршы, ён нікуды не знік. І хоць цяпер беларусаў раскідала па розных гарадах і краінах, мы не адмовіліся ад сваёй мэты: вярнуць свой дом: мы хочам людзмі звацца.

Сёння ў Беларусі не будзе ні пікетаў, ні вулічных акцый. Праз рэпрэссіі і тэрор гэта проста немагчыма. Але калі нічога не адбываецца, гэта не значыць, што беларусы змірыліся. Я чула такую думку, што ў беларусаў маўчанне не значыць згоды. Гэта значыць, мы затаіліся, мы рыхтуемся да новага моманту, а ён абавязкова будзе. Беларусам унутры краіны я хачу падзякаваць за вашу смеласьц, за вашую цярплівасць. Я не прашу вас рызыкаваць — не той момант. Цяпер той час, калі трэба зберагчы сябе. Сёння, калі рэжым душыць усе жывое, рэпрэсуе за лайкі ў фэйсбуку, ці за беларусскую мову, вы можаце будаваць кантакты, развіваць нефармальные сувязі. На лакальным узроўні кожны можа несці праўду. Распаўсюджвайце навіны сярод сяброў, суседзяў, калегаў па працы. Нават невялікае, здавалася б дробнае, дзеянне мае значэнне.

Таксама я хачу звярнуцца да беларусаў за мяжой. Пакуль унутры краіны не магчымыя актыўныя дзеяніі, нам з вамі трэба развіваць усе вонкі. Вельмі важна развіваць нашую беларускую супольнасць. Нам казалі, што беларусы прасцей за ўсіх асімілююцца, але нам нельга растварацца. Цяпер, як ніколі, нам трэба захаваць сваю беларускасць. З той упартасцю, з якой рэжым знішчае ўсе ўнутры, мы з той жа ўпаратасцю павінныя будаваць больш беларускага там, дзе знаходзімся. Салідарнасць — гэта наша суперсіла. Ад дыяспары залежыць, ці зможам мы падтрымаць нашых палітвязняў, развіваць свае незалежныя медыя, арганізоўваць марафоны салідарнасці, падтрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня. Многае вы ўжо робіце, але разам мы можам яшчэ больш.

Нам трэба адмовіцца ад думкі, што прыйдзе нейкі месія і выратуе нас. Такога не будзе. Мы павінны ўзяць на себя адказнасць за лес краіны. Ніхто, акрамя нас з вамі, не прынясе беларусам свабоду і не вырашыць нашы праблемы за нас. Вядома, мы не можам зрабіць гэта без саюзнікаў і міжнароднай падтрымкі. Цяпер кожны з вас — пасол свабоднай Беларусі. Гаварыце пра Беларусь так гучна, наколькі гэта магчыма. Распавядайце пра нашу барацьбу. Будзьце голасам тых, хто гаварыць не можа. Падымайце пытанне нашых палітвязняў, каб, калі паўстане магчымасць чарговага абмену, як было на мінулым тыдні, там абавязкова былі і нашы людзі.

Вызваленне палітвязняў — гэта наш галоўны прыярытэт. І мы будзем змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. У гэтай справе няма лёгкіх рашэнняў. Неабходна выкарыстоўваць розныя метады. Галоўнае — дзейнічаць зладжана і не даваць у гэтай справе нас паміж сабой пасварыць. Давайце памятаць, што мы адзін народ. Мы не павінны дазволіць рэжыму збудаваць паміж Беларуссю і Еўропай новую жалезную заслону, бо вырастае не толькі заслона, але і разрываюцца сувязі паміж тымі, хто выехаў і тымі, хто застаўся. Давайце зробім усе магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэтая бесчалавечная сістэма. А для гэтага трэба працаваць з саюзнікамі, умацоўваць сувязі паміж сабой, натхняць і натхняцца, памятаць, што самае галоўнае — гэта людзі, гэта мы з вамі.

Давайце клапаціцца і падтрымліваць адно аднаго. Разам мы ўсе адолеем і абавязкова завершым тое, што пачалі ў 2020-м», — сказала Тихановская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!