Музыкі школы дуды ў Варшаве зладзілі музычны вечар у Музеі Вольнай Беларусі і запусцілі Youtube-канал з навучальнымі відэа

У Музеі Вольнай Беларусі прайшоў незвычайны музычны вечар з удзелам дудароў школы дуды Dudy By, размешчанай у польскай сталіцы.

«Падзея адбывалася ў межах выставы «Строй» Кацярыны Ваданосавай і была натхнёная яе ідэямі. Музыка ахоплівала шырокі спектр стыляў — ад сярэднявечных мелодый да сучасных фолкавых і рокавых рытмаў. Гукі дуды арганічна спалучаліся з самымі рознымі музычнымі стылямі, ствараючы цікавы і непаўторны досвед для ўсіх, хто прыйшоў», — апісвае імпрэзу Музей Вольнай Беларусі.

Музычны вечар у Музеі Вольнай Беларусі. Фота: facebook/freebelarusmuseum

Школа Dudy By запусціла аднайменны канал на Youtube з навучальнымі відэа для тых, хто хоча навучыцца граць на беларускай дудзе ці ўдасканаліць сваё майстэрства. На канале будуць выкладаць падрабязныя ўрокі ігры на беларускай дудзе — ад першых гукаў да складаных мелодый; расказваць пра гісторыю і ролю дуды ў абрадах, фальклоры і сучаснай музыцы; выкладаць інтэрв’ю з майстрамі, музыкамі і даследчыкамі, якія захоўваюць і адраджаюць традыцыю; дзяліцца майстар-класамі, лайфхакамі па доглядзе за інструментам і нават сакрэтамі яго вырабу.

Ужо можна азнаёміцца з некаторымі відэа: «Тэхніка і практыка грання», «Эксплуатацыя дуды», «Тэорыя музыкі і рытм», «Вакал».

Заняткі ў школе дуды Dudy By адбываюцца ў Музеі Вольнай Беларусі па выходных.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!