Скрыншот з промаматэрыялаў да мюзікла "Жанчыны, якія забіваюць".
У межах вядомага Эдынбургскага Fringe фестывалю ўжо некалькі дзён на сцэне Speakeasy Royal Scots Club заваёвае сваю аўдыторыю дэтэктыў-мюзікл «Women Who Kill». У арыгінальнай пастаноўцы, створанай незалежнай тэатральнай кампаніяй Сreative Wave, гучыць музыка беларускай спявачкі і сонграйтаркі Аляксандры Захарык.
Пра шатландскую прэм’еру «Women Who Kill» Аляксандра падзялілся ў сваіх сацсетках.
«Women Who Kill» — гэта імерсіўны музычны вопыт, не падобны ні на што іншае, — запрашаюць на сваё шоу Сreative Wave. — Далучайцеся да Нэнсі, стажоркі-крыміналіста, якая зноў адкрывае тры знакамітыя справы аб забойствах, разгаданыя яе кумірам, дэтэктывам Лаянэлам Ховардам. Вы выявіце, што факты не заўсёды такія, якімі здаюцца, і атрымаеце магчымасць прагаласаваць, каб змяніць лёсы трох жанчын. Падказкі схаваны паўсюль — на сцэне і ў тэатральнай прасторы».
Пастаноўка ўяўляе «мікс» музычнага кабарэ, квэста і дэтэктыўнага трылера. Публіка мусіць вырашыць напрыканцы шоу, хто з’яўляецца забойцай у гісторыі.
Сreative Wave — новая незалежная тэатральная кампанія, у якой задзейнічаны артысты з розных краінаў свету: ЗША, Канады, Украіны, Кітая, Бразіліі і Вялікабрытаніі, і «Women Who Kill» — дэбют трупы на шатландскім фестывалі. Каб выступіць у Эдынбургу, акторы збіралі грошы на краўдфандынгавай платформе, звяртаючы ўвагу ў прамацыйным роліку на арыгінальнасць танцавальных і музычных нумараў у дзеі.
На сёння водгукі на пастаноўку на сайце фестывалю ад публікі выключна станоўчыя.
«Мне вельмі спадабалася «Women Who Kill» — таямнічы музычны дэтэктыў. Апавяданне персанажаў было зразумелым і лёгкім для ўспрымання, што рабіла павароты сюжэту яшчэ больш задавальняючымі. Песні былі запамінальнымі і характэрнымі, а выкананне — магнетычным. Я ішла, не ведаючы, чаго чакаць, і сышла з адчуваннем, што гэта шоу з іскрай і арыгінальнасцю, каб стаць вялікім хітом», — да прыкладу, падзялілася сваімі ўражаннямі ад пастаноўкі Monte X.
Паглядзець мюзікл «Жанчыны, якія забіваюць» у Speakeasy Royal Scots Club у Эдынбургу можна да 24 жніўня.
Нагадаем, што адзін са старэйшых тэатральных фестываляў Еўропы — На Edinburgh Fringe Festival — нарадзіўся ў 1947 годзе, калі восем тэатральных груп апынуліся па-за праграмай Эдынбургскага міжнароднага фестываля — форума акадэмічнай музыкі, оперы і балета. Артысты, якіх не запрасілі на «афіцыйны фэст», зрабілі сваю тэатральную падзею, якая прапанавала свабоду мастацкага выказвання і адсутнасць фармальных рамак. Зараз праз 78 гадоў Fringe festival з’яляецца адной з наймаштабнейшых платформаў для творчага самавыяўлення. Сёлета ў яго межах дэманструюцца больш за тры тысячы шоу, створаных артыстамі з 58 краін.
Аляксандра Захарык — беларуская спявачка ў стылі соул, джаз і фанк. Удзельніца праекта «Голас». Аўтарка музыкі і песень.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram