Беларускі фэнтэзі-фолк гурт Irdorath, які цяпер базуецца ў Берліне, распачынае еўрапейскі тур.
«Сябры, мы вельмі чакалі гэтага моманту. Зусім хутка мы зможам сустрэцца з вамі на вялікіх сольных канцэртах у шасці гарадах Еўропы», — паведамілі музыкі ў сваіх сацсетках.
Тур ахопіць шэсць еўрапейскіх гарадоў і распачнецца ў Нідэрландах.
Квіткі можна набыць тут.
Для еўрапейскага тура падрыхтаваная адмысловая праграма. Выступы Irdorath складаюцца ў роўнай ступені з моцнай музыкі і візуальнага афармлення, якое дапаўняецца яркімі вобразамі музыкаў. Гучанне заснавана на сярэднявечных дудах, магутнай барабаннай устаноўцы, спецыфічным тэмбры катрынкі, гучанні віяланчэлі і бузукі, а таксама запамінальным вакале.
Пасля ўсіх выпрабаванняў Irdorath працягвае ствараць адметны стыль, які ўзбагачаецца змрочнай паганскай эстэтыкай беларускай культуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram