Музей вольнай Беларусі па серадах запрашае на кінапрагляд «Пад супольным небам»

Музей вольнай Беларусі запрашае на II Летні агляд фільмаў «Пад супольным небам», які пачынаецца 12 ліпеня i будзе праходзіць па 6 верасня.

Праект ладзіцца Centrum Myśli Jana Pawła II ва ўнутраным дворыку – Мастацкай Камянiцы — на Foksal, 11 кожную сераду з 20:00.

На паказах пад адкрытым небам будзе прадстаўлена 15 найбольш цікавых фільмаў апошніх гадоў з Украіны, Беларусі, Грузіі і Індыі – мастацкіх і дакументальных, доўга- і кароткаметражных, якія ствараюць сучасную сацыяльна-культурную карціну краін, з якіх прыехалі варшаўскія эмігранты, што паказваюць прычыны і наступствы пакідання сваіх дамоў.

Кожны паказ будзе суправаджацца размовай з запрошанымі гасцямі, экспертамі з розных сфер. Сярод іх будуць падарожнікі, журналісты, аўтары кніг і кінематографы, якія арыентуюцца ў прадстаўленых з’явах і іх кантэкстах не толькі з тэлеэкрану, але з уласнага – прафесійнага ці асабістага – вопыту і зацікаўленасцяў.

Будуць паказаны фільмы беларускіх рэжысёраў:

  • 2 жніўня «Калі кветкі не маўчыць» Андрэя Куцілы (2021) і «Галасы» DocWave (2021)
  • 6 верасня «У прамым эфіры» Мары Тамковіч (2022) і «Апошняе лета» Ігара Чышчэні (2022)

Больш падрабязна пра праграму і іншыя кінастужкі можна даведацца  тут.

Калі: Кожную сераду ў 20.00 з 12 ліпеня па 6 верасня

Дзе: ul. Foksal, 11, Warszawa.

Вольны ўваход

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.