Музей Вольнай Беларусі абвяшчае аб прыёме заявак на рэалізацыю культурніцкіх і адукацыйных праектаў

Культура
Фота ілюстратыўнае: freebelarusmuseum

Музей Вольнай Беларусі прымае заяўкі на рэалізацыю на пляцоўцы культурніцкіх і адукацыйных праектаў у 2025 годзе.

Музей – шматфункцыянальная беларуская прастора ў цэнтры Варшавы, якую штогод наведвае звыш 8,5 тысяч чалавек. «Мы адкрытыя для беларускіх творцаў, прадстаўніц і прадстаўнікоў адукацыйных ініцыятыў і грамадзянскіх супольнасцей, усіх, хто натхняе беларусак і беларусаў і гатовы падзяліцца сваёй творчасцю ў прасторы музея», — паведамляюць у сацсетках установы.

Калі вы маеце творчыя ідэі, плануеце правесці імпрэзу ці рэалізаваць доўгатэрміновы праект і шукаеце для гэтага зручнае і ўтульнае месца з добразычлівай атмасферай – запоўніце анлайн-заяўку. У заяўцы просяць даць сціслае апісанне праекта (канцэпцыя, мэты, задачы), меркаваныя тэрміны рэалізацыі, а таксама інфармацыю аб тым, ці мае ваш праект фінансавую падтрымку.

Каманда Музея Вольнай Беларусі разгледзіць прапановы і абярэ лепшыя праекты ў розных галінах і напрамках. Пераможцам будзе прадастаўлена пляцоўка(кі), тэхнічная і інфармацыйная падтрымка ў ажыццяўленні вашай ідэі.

Заяўку просяць адправіць да 15 сакавіка 2025 года.

Задаць пытанні або запытаць дадатковую інфармацыю аб умовах супрацы можна, напісаўшы на e-mail: [email protected]

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости