Музей Марка Шагала атрымаў у падарунак ад унучак мастака Мерэт і Бэлы Мэер больш за 60 кніг — некаторыя з іх утрымліваюць арыгінальную графіку творцы, — паведамляецца на старонцы ўстановы.
Прэзентацыя дару пройдзе ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў дзень нараджэння мастака.
Нагадаем, што дзень нараджэння Марка Шагала адзначаецца 7 ліпеня.
У склад Музея Марка Шагала ўваходзяць два будынкі: Дом-музей Марка Шагала і Арт-цэнтр Марка Шагала.
Дом-музей Марка Шагала быў адкрыты ў 1997 годзе ў доме, які ў пачатку 1900-х гг. пабудаваў бацька мастака, тут Марк Шагал правёў свае юнацкія гады. У музеі прадстаўлены прадметы побыту мяжы XIX-XX стст., а таксама копіі архіўных дакументаў і работ мастака, якія распавядаюць пра жыццё Марка Шагала і яго сям’і ў Віцебску.
Арт-цэнтр Марка Шагала быў створаны ў 1992 годзе. Тут праводзяцца выставы работ Марка Шагала і збіраецца калекцыя яго твораў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram