Вокладка альбому. Крыніца: facebook.com/serge.kravchenko.
«Музыка для падарожжаў па радзіме» (Music For Tripping Homeland) — выйшаў трэці альбом музыкі і пісьменніка Сяргея Краўчанкі (SK.EIN). Аўтар акрэсліў яго як «музыка ў дарогу». Па радзіме? Па чужыне? Па ўласных светах і ўспамінах? Кожнаму вырашаць самому.
Ідэя альбома ўзнікала ў музыкі восем гадоў таму, калі ён ездзіў у рэгуляныя экспедыцыі па Беларусі. Слухаючы іншых музыкаў, Сяргей падумаў пра тое, што варта было дабрацца да паджанру «касета ў дарогу», «музыкі з сабой». «Каб яна слалася ў чароўны ландшафт і разварочвалася гэтым ландшафтам, калі закрываеш вочы. Таму што не заўжды можна быць там, дзе хочацца, фізічна», — адзначае ён.
Летась Сяргей Краўчанка ўзяўся за працу, спалучыўшы запісаныя раней скетчы 1997-2001 гадоў з новымі творамі. Так і нарадзілася новая плытка, якую па стылістычнай прыналежнасці можна далучыць да «lo-fi, downtempo, post-rock, psychedelic», «але такога калямузыказнаўчага дабра я магу насыпаць колькі заўгодна, усё роўна кожны пачуе штосьці сваё».
«З аднога боку, гэты альбом яшчэ больш асабісты і герметычны, — заўважае SK.EIN,— а з іншага — просты, адкрыты і шчыры, як бывае, калі ты ўжо не можаш асабліва схавацца за іншых, за словы, ідэалогіі ці супольнасці».
На думку Reform.news, плытка атрымалася атмасфернай і шчымлівай. Гэта настальгія нават не па старачаным, а па здзейсненым, па тым, што ўжо адбылося. Альбом прыгожы, касмічны, асабісты. Кожная кампазіцыя на плытцы мае назву трасы ў Беларусі — вядомай ці амаль закінутай: E30, Р23, H9758, P10.
Аўтар прапануе скласці ўласную карту падарожжаў па жыцці з дапамогай музыкі; у выпадку творцы кожны трэк альбома, бадай, — спалучэнне мінулага і цяперашняга, спроба парушэння лінейнага кантынууму.
Краўчанка кажа пра тое, што мінулаеі цяперашняе адбываецца з намі ўвесь час. Мы можам (не) вяртацца куда заўгодна, (не) заставацца дзе захочам. Вядома, узнікае пытанне пра будучыню. Так вось дзіўная рэч, але SK.EIN у «Музыцы для падарожжаў» нібыта адразу ідзе ў пазачасаваць. З аднога боку, гэта прыўкрасна, з іншага — ці не губляем мы тады магчымасці быць у часе? Ці не эскейп (уцёкі) наша звяртанне да дарогі? Ці дарога і ёсць ужо наш дом? У тым ліку, і ў Беларусі?
Сяргей Краўчанка — музыка праектаў Port Mone, SK.EIN, Polyn, пісьменнік і аўтар кнігі «Забыть в электричке».
Паслухаць «Музыку для падарожжаў па радзіме» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram