Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі вымушаны перавесцi частку праграмы ў анлайн-фармат

Культура

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі паведаміў, што праз складаную фінансавую сітуацыю частку секцый Кангрэса перавядуць у анлайн-рэжым.

Галоўныя партнёры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год.

«Асноўная місія Кангрэса – збіраць вялікую колькасць навукоўцаў і экспертаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі, Але сітуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытанне пра адмену Кангрэса ў гэтым годзе», — напісаў Арганізацыйны камітэт.

У выніку было вырашана прыняць кампрамісны варыянт: скараціць колькасць субсідый на пражыванне і транспарт, а таксама перавесці частку секцый у анлайн-рэжым.

«Гэта рашэнне для нас вельмі складанае, — пішуць на сайце мерапрыемства, — паколькі разбурае традыцыйны фармат падзеі, але на дадзены момант мы не маем іншага выбару. Вельмі спадзяемся на ваша разуменне складанай сітуацыі, у якой апынулася арганізацыйная каманда Кангрэса».

У анлайн-рэжым пераводзяцца наступныя секцыі:

9. Філалогія

10. Гістарычная і культурная спадчына

11. Культура і культурныя даследаванні

XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі плануецца ў Гданьску з 22 па 24 верасня. Праца Кангрэса будзе адбывацца па 14 даследчых панэлях, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства ды іншыя кірункі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: