Мінскія музыканты заспявалі знакаміты ўкраінскі «Шчэдрык» па-беларуску

Мінскія музыканты прэзентавалі акапэльны кавер на беларускай мове вядомай каляднай песні “Carol of the bells”.

Усяго вакальныя партыі выканалі пяць чалавек, яшчэ адзін выконваў бітбокс. Ніякіх музычных інструментаў пры запісе не выкарыстоўвалі.

Толькі за першыя паўдня відэа з выкананнем беларускай версіі знакамітага ўкраінскага «Шчэдрыка», або Carol of the bells, сабрала больш за чатыры тысячы праглядаў на старонцы аўтара і больш за сотню рэпостаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!