Міхась Ільін.
Сёння, 10 траўня, у варшаўскім стэндап-клубе Lokal адбудзецца сольны стэндап-канцэрт беларускага коміка Міхася Ільіна. Як абяцае аўтар слыннага жарту пра тры падабенствы паміж Лукашэнкам і Хрыстом, цалкам беларускамоўнае камедыйнае шоу будзе здымацца на YouTube, а значыць, ёсць магчымасць трапіць у гісторыю.
«Ты пачуеш жарт пра сябе — нават калі ён пра Міхася. Гэта канцэрт пра тое, што баліць, радуе, раздражняе і ратуе. Ты не трапіш у кадр. Але трапіш у гісторыю. Прыходзь. Бо такога яшчэ не было. І таму — дзякуй!», — анансуе гістарычнае выступленне ChatGPT.
Імпрэза, якая мае назву «Дзякуй», адбудзецца 10 траўня а 18.30 і 21.00. На першы канцэрт квіткі ўжо разабраныя, на 21.00 яшчэ ёсць магчымасць забраніраваць месцы.
Міхась Ільін — стэндап-комік з Беларусі, у даробку якога — праца журналістам на «Еўрарадыё». Як піша пра сябе шоумен, «жартую ў Еўропе і інтэрнэтах».
Трапіць на здымкі шоу можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram