Меркаванне. «Хто ня скача – той бульбаш!»

Злыя языкі кажуць, што ўлады будуць штрафаваць футбольных заўзятараў за крычалку, запазычаную ва Украіне: «хто не скача – той маскаль!».

Калі ведаць, што дзяржаўныя органы Беларусі між сабою не сябруюць, можна ўявіць прэцэдэнт, калі кагосьці пакараюць за слова «маскаль». А калі ты працуеш у дзяржаўнай сістэме, важна сябраваць не толькі з суседнімі органамі, але яшчэ і з кнігамі. Ладна, не з кнігамі, а з пошукавымі сістэмамі ў інтэрнэце. Тады вы дазнаецеся, колькі чалавек у Беларусі жывуць з прозвішчам Маскаль – шмат.

Калі ты ў пашпарце Маскаль, Маскалевіч ці Маскаленка, значыць твае продкі былі альбо стараверамі, якія ўцяклі з Масковіі ў ВКЛ ад рэлігійнага пераследу, альбо нейкі твой продак служыў y расейскім войску, калі ВКЛ ужо было акупаванае расейскай жа імперыяй.

Але самае тут важнае для мяне – гэта легалізацыя слова «бульбаш». Дазволіўшы такую гандлёвую марку як «БульбашЪ», улады легалізавалі і слова «маскаль». Ясна, што слова «маскаль» ад нейтральных рэлігійнага ды саслоўнага значэнняў набыло яшчэ і трэцяе – адмоўнае. Гэта пагардлівая мянушка ўладальніка пашпарта РФ. Расейцы чамусьці думаюць, што «маскаль» – жыхар Масквы. Не, памылка. Не жыхар, а падданы Масквы. Твая этнічнасць і геаграфія пражывання тут займаюць другое, калі не трэцяе, месца.

Што крыўднага ў крычалцы «хто ня скача – той маскаль!»? Фармальна – нічога. Але калі ведаць кантэкст, можна ўзгадаць гісторыю ХХ ст. калі разам з расейскай мовай на новазахопленыя тэрыторыі прыходзілі раскулачванні ды масавыя забойствы мірных людзей. Не толькі ў Беларусі ці Украіне – імперыі краёў не бачаць. Мне цікава, як эксперты ад улады будуць тлумачыць крыўднасць слова «маскаль», абмінаючы тэму сталінскіх рэпрэсій. А лепш у прысутнасці чалавека з прозвішчам Маскаль.

Я б параіў беларускім заўзятарам замяніць крычалку на «хто не скача – той бульбаш!». Па першае, слова легалізаванае, па другое – больш крыўднае. Бо калі чалавек кажа пра сябе «я – бульбаш», гэта гучыць прыблізна як «вось такое я г@ўно».

***

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

***

Спадабаўся матэрыял? Паспей абмеркаваць яго ў каментах пабліка RFRM на Facebook, пакуль усе нашыя там. Далучайся да самай актыўнай суполкі рэфарматараў у Беларусі і запрашай сяброў!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024