Мастакоў запрашаюць прыняць удзел у стварэнні канцэпту легендарнай Мінскай вазы

У межах тыдня беларускай культуры ў Вільні мастакоў запрашаюць прыняць удзел у стварэнні канцэпту легендарнай Мінскай вазы — арт-аб’екта, які стане неад’емнай часткай Мінска будучыні. Гэтая ваза можа стаць не проста сімвалам горада, але і крыніцай натхнення для ўсіх яго жыхароў і турыстаў.

Мастакам прапануюць забраць нарыхтоўку да сябе ў майстэрню і вярнуць гатовую працу не пазней 13 верасня па адрасе Vilniaus, 20 (Цэнтр беларускай культуры і супольнасці).

Таксама трэба будзе прыдумаць назву для сваей працы.

Пераможца будзе вызначаны ў выніках конкурсу глядацкіх сімпатый, які пройдзе 14 верасня на кірмашы.

Прыз за перамогу — 200 еўра.

Зарэгістравацца на конкурс можна да 8 верасня тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!