Развітанне з Алесем Родзіным адбылося сёння ў Мінску ў рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага. Майстра праводзілі апладысментамі.
Ён быў адным з прадстаўнікоў беларускага авангарду і шматгадовым арганізатарам арт-фэсту «Дах».
Мастак адышоў у лепшы свет 19 снежня ва ўзросце 75 год у выніку захворвання страўніка. Перажыў некалі аперацый, пайшоў на папраўку, але потым хвароба вярнулася.