Мастачка з Гродна Таццяна Калач, якая цяпер жыве ў Беластоку, прыдумала праект «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце» — кнігу для дзяцей, а таксама для тых дарослых, якія цікавяцца міфалогіяй.
Ваўчок – гэта вадроўнік па міфалагічным свеце Беларусі, які падчас сваёй вандроўкі сустракаецца з рознымі нячысцікамі. Адсюль і ідэя кнігі — пазнаёміць чытача з беларускай міфалогіяй праз дзіцячы і падлеткавы сусвет.
Казка выйдзе ў наступным годзе, таму каб не было сумна чакаць яе, на старонцы ў Інстаграме можна назіраць, як яна ствараецца.
Аднак аўтарка пайшла далей і вырашыла ўцягнуць у творчы працэс сваіх будучых чытачоў: стварыла канал на YouTube. Ён называецца «Прыгоды Ваўчка: малюем мiнi-комiкс».
Тут можна маляваць разам з мастачкай. Прыняць удзел у творчым працэсе, даслаўшы свае малюнкі аўтарцы праекта, можа кожны жадаючы. Актыўным і пастаянным удзельнікам абяцаюць падарыць новае выданне.
Праект Таццяны Калач распачаўся яшчэ ў 2021 годзе, калі яна ўдзельнічала ў міжнародным мастацкім конкурсе па міфалогіі. Пасля конкурсу мастачка арганізавала невялікую выставу для сяброў. Менавіта тады і ўзнікла думка напісаць для малюнкаў казачныя гісторыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram