Мастачка Ніка Сандрас плануе адкрыць беларускую галерэю ў Гданьску

Мастачка Ніка Сандрас прапануе набыць яе працы, размешчаныя ў Інстаграме, навучальны курс альбо проста заданаціць, каб сабраць пачатковую сумму на заклад, які трэба ўнесці да 20 красавіка дзеля ўдзелу ў закрытым конкурсе на памяшканне для беларускай галерэі ў Гданьску.

Ніка Сандарс напісала ў Фэйсбуку, што знайшла ідэальнае месца для галерэі, дзе маглі б паказаваць свае працы беларускія і ўкраінскія мастакі, майстры і самавукі. У гэтай галерэі можна будзе зрабіць выставу работ яе вучняў з хоспіса, праводзіць заняткі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і курсы малявання для людзей пенсійнага ўзросту.

Твор Нікі Сандарс «Сава з атрутнай кветкай», які можна набыць.

«Я хачу зрабіць маленькую кропку зборкі ў Гданьску. Памяшканне не гіганцкае, не велізарны музей або прастора. Усяго 60 метраў, але гэта тыя метры, на якія я змагу зарабіць. Гэта метры на якіх нашы майстры, мастакі, фатографы змогуць паказаць свае работы бясплатна», — піша мастачка.

На заклад уладальніку памяшкання не хапае $6000.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!