Максім Жбанкоў запускае цыкл паказаў беларускага кіно ў Вільні

Культура
Фота: Антон Туркоў.

Беларускі культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў пачынае серыю афлайн-паказаў беларускага кіно ў віленскай прасторы «Золак».

Плануюцца прагляды дванаццаці стужак з аўтарскага «залатога спісу» беларускага кіно.

Першы блок з трох фільмаў пад назвай «Чырвоны кастрычнік», у які ўвайшлі «Кастусь Каліноўскі» (1927), «У агні народжаная» (1929), «Канстанцін Заслонаў» (1949), бярэ старт ужо ў кастрычніку.

«Забаронены авангард, постімперскі кураж, анархісцкі безмяжак, магічны рэалізм, дзіцячы попс і змагарская готыка… Невядомае, невідавочнае, незразумелае. Патаемнае жыццё беларушчыны ў краіне дзікага палявання. Яго варта пабачыць – каб зразумець сябе. Дванаццаць стужак чакаюць на ваш / наш фідбэк», — запрашае на сеансы ў «Золаку» аўтар вядомых YouTube-праектаў «Шокінг культ» і «Сто год беларускага кіно».

У афішы таксама: «Чырвонае лісце» Уладзіміра Корш-Сабліна, «Праз могілкі» Віктара Турава, «Усходні калідор» Валянціна Вінаградава, «Дзікае паляванне караля Стаха» Валерыя Рубінчыка, «Случай з пацаном» Сяргея Лобана, «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі, ды іншыя стужкі «бел.кіно ўсіх часоў».

Сачыць за раскладам паказаў можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости