Макс Корж патлумачыў у відэазвароце, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны яго фанатаў у Варшаве

На 6 верасня ў Алматы быў запланаваны канцэрт Макса Каржа, але яго адмянілі. Сёння спявак запісаў відэазварот да сваіх фанатаў, у якім растлумачыў, што прычыны адмены канцэрта ў тым, што гарадскія ўлады не хочуць браць на сябе адказнасць пасля беспарадкаў у Варшаве.

«Ну што, сябры мае, зноў не даюць з вамі сустрэцца. Мы рабілі ўсё магчымае для таго, каб гэты канцэрт адбыўся. Але, сябры, мы вельмі, вельмі моцна качнулі ў Варшаве», — пачаў свой зварот Макс Корж.

Гарадскія ўлады прынялі для сябе рашэнне, што «не вывезуць алмацінскі канцэрт. Ніхто не захацеў браць на сябе гэту адказнасць. Нягледзячы на тое, што канцэрт быў дазволены. У гэтым і ёсць галоўная праблема. Далей стадыён узяў на сябе адмену і ўвесь негатыў».

Пасля Макс Корж папрасіў фанатаў, якія ўжо прыехалі ў Алматы ў спадзяванні, што канцэрт усё ж адбудзецца, «не апраўдваць засцярог гарадскіх уладаў і правесці гэтыя выхадныя культурна, ні ў якім разе не паддавацца на правакацыі».

«Нягледзячы на ўсё гэта, Казахстан зяўляецца цудоўнай краінай», — сказаў спявак.

«У жаданні дакрануцца да таго цяпла і пагрэцца аб тое цяпло, аб якое мы з вамі раней грэліся, гэтым разам жывёльнаму свету мы саступілі 2:0», — падсумаваў Макс Корж і прызнаўся, што не ведае, якія гарантыі можна даць, каб канцэрт адбыўся.

Нагадаем, на выступе Макса Каржа 9 жніўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве сабралася 70 000 гледачоў, шоу запомнілася не толькі атмасферай яднання, але і правапарушэннямі фанатаў, у выніку чаго з Польшчы было запланавана дэпартаваць 6 беларусаў і 57 украінцаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!