«Майстэрня карысных праектаў» – гэта анлайн-курс па сацыякультурным планаванні. Тут вучаць ствараць праекты ад ідэі да выніку. Падчас курсу ва ўдзельнікаў будзе магчымасць дапрацаваць свае ідэі і пратэставаць праекты, а таксама стаць часткай супольнасці аднадумцаў. У гэтым дапамогуць адмысловы project book, дапамога ментараў і ментарак, шмат практыкі і нават груупа псіхалагічнай падтрымкі.
Якія праекты могуць удзельнічаць у «Майстэрні»? Любыя анлайн ці афлайн праекты ў сферах: кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, плэйсмэйкінг, стварэнні супольнасцей.
Адзіная ўмова – праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблемаў.
Працягласць навучання ў «Майстэрні» тры месяцы – з 31 жніўня па 23 лістапада 2023 года. Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн, першая сустрэча адбудзецца 31 жніўня.
Удзел бясплатны.
Тэрмін прымання анкет – да 20 жніўня ўключна. Праграму, водгукі з папярэдніх набораў можна знайсці на сайце.
Пытанні можна задаваць тут: goodmasterskaya@gmail.com
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram