Фота: luch.by
У гонар 105-годдзя Купалаўскага тэатра брэнд «Луч» паказаў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Паўлінка». Класічны дызайн у багровых і карычневых адценнях адлюстроўвае атмасферу спектаклю. Корпус — са стыльным пакрыццём «ружовае золата», сферычнае шкло і раменьчык з натуральнай скуры насычанага барвовага і цёплага карычневага адценняў, — прэзентуюць калекцыю на сайце завода.
Штогод новы сезон Купалаўскі тэатр адкрывае спектаклем «Паўлінка» — легендарнай пастаноўкай Янкі Купалы. Ролю галоўнай гераіні на працягу доўгага часу грала Зоя Белахвосцік, потым яе дачка Валянціна Гарцуева. Акторкі былі звольненыя ў жніўні 2020 года, якраз падчас падрыхтоўкі святкаванняў 100-годдзя тэатра, пазней былі вымушаны пакінуць краіну.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram