Абвешчаны доўгі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2025 год. У яго ўвайшлі і кнігі, і медыйныя праекты

Культура

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча сфармавала доўгі спіс з твораў, выдадзеных у 2025 годзе і намінаваных на конкурс прэміі.

З 24 твораў, уключаных у поўны спіс, у наступны этап конкурсу прайшлі 12 – тыя, што, паводле ацэнкі журы, не толькі адпавядаюць мэтам прэміі, але найбольш выразна і арыгінальна асэнсоўваюць тэмы беларускай гісторыі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Сёлета конкурс ізноў засведчыў разнастайнасць падыходаў і формаў: у доўгі спіс увайшлі як кнігі, так і медыйныя праекты – падкасты, блогі і даследаванні, што прапануюць новыя перспектывы для вывучэння гістарычнай спадчыны і пашырэння беларускай культуры.

У доўгі спіс прэміі ўвайшлі:

Кнігі:

  • «І даўней так пелi: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025).
  • «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын». Том 1 i 2 — фундацыя BYPROSVET (BYPROSVET/Magenta, Варшава, 2025).
  • «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025).
  • «Апошнія сведкі Гродна» — Руслан Кулевіч (самвыд, Польшча, 2025).
  • «На «Старт» і ў «Тэмпе»: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» — Арцём Сізінцаў (Skaryna Press, Лондан, 2025).
  • «Кола дня» — Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел).
  • «Кровазварот» — Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025).
  • «Цені падмуркаў» — Milestone (2025, зашыфраваны ўдзел).

Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:

  • Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч.
  • «Беларусь як «культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі», ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» — Таццяна Астроўская (артыкул у часопісе «Topos», Вільня, 2025).
  • Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — Сяргей Дубавец.
  • Відэаблог пра беларускую кухню «Pr0Food» — Сяргей Мазан.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча, заснаваная ў 1996 годзе, штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Яна закліканая падтрымліваць даследаванні, мастацкія і медыйныя праекты, што ўмацоўваюць беларускую культурную прастору і спрыяюць аднаўленню гістарычнай памяці.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.