«Лонданскі Barbican абвясціў аб сусветнай прэм’еры Беларускага Свабоднага тэатра, якая адбудзецца 14-16 верасня 2023 года на галоўнай сцэне аднаго з вядучых сусветных цэнтраў мастацтваў, — паведамляе рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін. — Ёй стане спектакль «Дзікае Паляванне Караля Стаха» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча».
«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі прымаюць удзел артысты з Беларусі і Украіны.
Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.
Творчая група:
Оперныя салісты:
Акцёры:
Музыканты:
Квіткі можна набыць на сайце тэатра.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram