Скриншот видео
Беларусы не смирились со смертью Романа Бондаренко и не забыли тех, кто его убил. Об этом заявил зампред ОПК, руководитель НАУ Павел Латушко на митинге, посвященном 5-й годовщине гибели Бондаренко.
«Я выходжу» — гэтыя ягоныя словы сталі лозунгам для соцень тысяч беларусаў, а ягоны ўчынак — прыкладам мужнасці і годнасці.
Сёння, ушаноўваючы светлую памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нас, дзеля будучыні нашай дзяржавы, мы павінны казаць вельмі адназначна і ясна: тыя, хто здзейсніў гэтыя жудасныя злачынствы, павінны панесці адказнасць.
Пяць гадоў мы вядзём барацьбу за свабоду і незалежнасць. Мы пакуль не вярнулі Беларусь беларускаму народу, але наш шлях не спыняецца. Пяць гадоў мы змагаемся за тое, каб усе злачынцы, якія парушылі закон і чалавечую мараль, былі прыцягнуты да адказнасці.
Міжнароднае правасуддзе ўжо працуе: ужо выдадзены ордары на арышт прадстаўнікоў рэжыму, вінаватых у катаваннях, Польскай пракуратурай. Спадзяюся, што будуць выдавацца яшчэ больш ордараў, каб пазней затрымаць і пакараць гэтых злачынцаў. Але без вяртання нашай роднай Беларусі, без вяртання законнасці і правапарадку на нашу зямлю, мы не зможам сапраўды прыцягнуць да адказнасці тых, хто стаіць за гэтымі злачынствамі.
У гэты сумны дзень выказваю свае шчырыя спачуванні сям’і, маці і знаёмым Рамана. А таксама ўсім сем’ям і блізкім, якія з-за тэрору рэжыму Лукашэнкі страцілі сваіх родных. Людзей, якія павінны былі жыць. Іхная смерць — наш агульны боль.
Мы не змірыліся са смерцю Рамана. Мы не забыліся тых, хто яго забіў.
Мы ведаем канкрэтныя прозвішчы. Мы працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб Закон вярнуўся ў Беларусь, дзе забойцаў і катаў будзе чакаць справядлівы суд», — сказал Латушко.
Ранее Светлана Тихановская в обращении по случаю гибели Романа Бондаренко выразила уверенность, что справедливость в итоге восторжествует.
Роман Бондаренко был на «Площади Перемен» 11 ноября 2020 года, когда группа неизвестных людей срезала там ленточки. Он получил несколько ударов от неизвестных, его погрузили в автобус и отвезли в Центральное РУВД, а оттуда в больницу с ЧМТ. 12 ноября Бондаренко скончался в больнице. 18 февраля, больше чем через три месяца после его смерти, Генпрокуратура сообщила о возбуждении уголовного дела по ч. 3 ст. 147 УК («Умышленное причинение тяжкого телесного повреждения, повлекшего по неосторожности смерть человека»). Расследование уголовного дела по факту смерти Романа Бондаренко было приостановлено.