Латушко: Если Лукашенко хочет изменений в политике ЕС, он должен сесть за стол перегов с беларусским обществом

Если Александр Лукашенко хочет изменений в политике Евросоюза, он должен сесть за стол переговоров с беларусским обществом и демсилмами. Об этом заявил замглавы ОПК Павел Латушко на Костюшковском форуме.

«Нічога пра нас без нас». Кожны паляк ведае гэтыя словы, і, я думаю, для кожнага паляка яны важныя. І для нас таксама важныя. Каб лёс беларусаў не вырашаўся па-над нашымі галавамі ў прамой камунікацыі з Лукашэнкам. Важна вельмі моцна даносіць тэзіс да Лукашэнкі — калі ён хоча нейкіх зменаў у палітыцы Еўрапейскага саюза, ён у першую чаргу павінен сесці за стол перамоваў з беларускім грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі, з грамадзянскай супольнасцю.

Гэта стратэгія прынята Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, і я спадзяюся, гэта будзе ініцыятыва нашай фракцыі на адным з першых пасяджэнняў Каардынацыйнай Рады: мы паставім на галасаванне, каб яна была і зацверджана прадстаўнічым органам», — сказал он.

Латушко также отметил, что часто слышит: Беларусью не стоит заниматься. Но это не верный путь.

«Я чую вельмі часта галасы, што не варта займацца Беларуссю, пакуль не змянілася сітуацыя ў Расіі. І я абсалютна не згодны з гэтым падыходам. Гэта, калі хочаце, імперскі падыход і погляд у інтарэсах Расіі. Гэта зноў спроба пакінуць Беларусь і беларускі народ у адзіным кошыку з Расійскай Федэрацыяй. Калі мы кажам, што ўсё залежыць ад Расіі, гэта фактычна пазбаўленне суб’ектнасці для беларускага народа. І я як беларус на гэта ніколі не пагаджуся.

Наша стратэгія Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — нацыянальны дыялог. І мы прапаноўваем інструмент для рэалізацыі гэтага нацыянальнага дыялогу — Круглы стол. Як яго дабіцца? Мы ідзем гэтай стратэгіяй і просім нашых еўрапейскіх партнёраў быць моцнымі, не вырашаць наш лёс без нас», — сказал он.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!