«Купалаўцы» пакажуць у Варшаве «Адысею» — эксперыментальны тэатральны праект-калабарацыю

17,18,19 лістапада ў Варшаве «Купалаўцы» пакажуць Émigré Cabaret «Адысею» — тэатральны праект-калабарацыю, праект-эксперымент, у якім ёсць месца гумару і суму, чулівай песні і востраму слоўцу.

«Гэта той самы выпадак, калі мы не змаглі знайсці патрэбную п’есу і вырашылі напісаць усё самі… Выказаць менавіта свае думкі і пачуцці», — паведамляе анатацыя.

Émigré Cabaret «Адысея» — пра шлях дадому, поўны прыгод, пра міф, які становіцца рэчаіснасцю, пра гульню, з якой не заўсёды можна выйсці.

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр: Мікалай Мішын

Музыка і тэксты песень: Уладзімір Пугач

Сцэнаграфія, касцюмы: Міла Гогенко

Дызайн: Алена Алешка

У спектаклі занятыя: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Дзяніс Дудзінскі і Уладзімір Пугач.

Абмежаванне па ўзросце: 18+

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Miasto Stołeczne Warszawa.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Квіткі можна набыць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram