Купалаўцы пакажуць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»

Напрыканцы тыдня, 9, 10 і 11 студзеня, Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».

Сцэна са спектакля «Ваўкі». Фота: Paweł Świć

Рэжысёр Павел Пасіні засяроджваецца на адной з найважнейшых, але пакінутых па-за агульнай ўвагай тэм кнігі — яўрэйскім пагроме, які разгарнуўся ў адной з беларускіх вёсак. Ева Вежнавец,, малюючы пагром і праблему антысемітызму, падымае тэму, якая ў афіцыйнай беларускай літаратуры застаецца замоўчанай. Гэта смелы жэст, які заслугоўвае ўвагі, паколькі ён сутыкаецца з хваравітым мінулым і ставіць пытанні аб гістарычнай памяці, адказнасці і ролі літаратуры ў працы над складанымі тэмамі.

«Ваўкі» становяцца пляцоўкай для размовы пра гісторыю, якая дагэтуль адгукаецца ў сучасным свеце.

У спектаклі возьмуць удзел Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Аляксандр Зелянко і Валянціна Гарцуева.

Прэм’ера спектакля «Ваўкі» адбылася на фестывалі «Блізкі Усход» у Любліне.

Сцэна са спектакля «Ваўкі». Фота: Paweł Świć

Мова — беларуская.

Спектакль ідзе 150 хвілін (без антракту).

Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!