Купалаўцы ладзяць у Любліне канцэрт, прысвечаны Яцэку Качмарскаму

Канцэрт «Zaproszenie do piekła» ў Любліне — 13 песень легендарнага Яцэка Качмарскага ў сучаснай музычнай інтэрпрэтацыі — пакажуць у Цэнтры культуры Любліна.

«Гэты ўнікальны канцэрт закліканы не толькі ўшанаваць памяць аднаго з самых важных польскіх бардаў, але і выказаць салідарнасць з беларускімі артыстамі і актывістамі, якія змагаюцца за свабоду слова і дэмакратыю,паведамляецца на сайце арганізатара. — Гэты канцэрт стане не толькі магчымасцю прадэманстраваць прыгажосць і сілу творчасці Яцэка Качмарскага, але і падкрэсліць універсальнасць яго пасылу.

Песні Качмарскага, поўныя глыбокіх эмоцый і сацыяльнай адчувальнасці, выдатна перадаюць дух барацьбы за свабоду і справядлівасць, які прысутнічае і ў сэрцах беларускіх дысідэнтаў. Канцэрт стане не толькі мастацкай падзеяй, але і важным пасланнем салідарнасці і падтрымкі беларускіх артыстаў і актывістаў. Напярэдадні дваццатай гадавіны смерці Качмарскага мы хочам нагадаць пра тое, што вельмі многае — у тым ліку балючага — звязвае нас з нашымі ўсходнімі сябрамі».

Канцэрт «Zaproszenie do piekła». Люблін. Фота: ck.lublin.pl.

Выступ адбудзецца ў супрацы беларускіх выканаўцаў — Валянціны Гарцуевай, Аляксандра Зелянко, Аляксандра Казелы — з польскімі музыкамі Паўлам Пасіні, Даніэлем Сламіньскім.

Канцэрт «Zaproszenie do piekła». Люблін. Фота: ck.lublin.pl.

Адбудзецца толькі адзін канцэрт — апошні жывы выступ у гэтым сезоне.

Прэм’ера канцэрта песен Яцэка Качмарскага «Zaproszenie do piekła» адбылася на фестывалю BLISKI WSCHÓD у снежні 2023 года ў Любліне.

Канцэрт «Zaproszenie do piekła». Люблін. Фота: ck.lublin.pl.

Дата: 22 ліпеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Centrum Kultury w Lublinie, Peowiaków 12, Люблін

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!