Купалаўцы агучылі паэму «Дзяды» Адама Міцкевіча

Пераклад паэмы «Дзяды», зроблены Сержам Мінскевічам, цяпер можна паслухаць як аўдыякнігу ў чатырох частках, з якіх і складаецца паэма.

«Дзяды» — вялiкaя дpaмaтычнa-эпiчнaя пaэмa Адама Міцкевіча, апублікаваная у 1822—1860 гадах. Пачынаецца яна са cтapaдaўняго aбpaду пaмiнaння пaмepлыx пpoдкaў. Пaэт нaдae aбpaдy Дзядoў мapaльнae i фiлacoфcкae гучанне, чым задае тoн ycямy твopу.

Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.

Рэдактар аўдыякнігі — Алег Гарбуз, гукарэжысёр — Аляксандр Зелянеўскі. Агучыў паэму Сяргей Чуб.

Дарэчы, спектакль Купалаўцаў па паэме Міцкевіча «Дзяды» 2022 года таксама ёсць у вольным доступе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!