Культавы раман Рэя Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў» выйдзе на беларускай мове

Раман «Віно з дзьмухаўцоў» Рэя Брэдберы выходзіць на беларускай мове.

Раман упершыню выйшаў у 1957 годзе і лічыцца адным з самых вядомых твораў Рэя Брэдберы. Кніга расказвае гісторыю 12-гадовага Дагласа Сполдынга, які жыве ў невялікім гарадку Грынтаўн. Праз погляд хлопчыка звычайнае лета ператвараецца ў чараду адкрыццяў, прыгод і важных жыццёвых урокаў. Адным з галоўных сімвалаў твора становіцца віно з дзьмухаўцоў, якое дзед героя нарыхтоўвае як своеасаблівую «капсулу часу», што захоўвае ўспаміны пра сонечныя дні.

Продажы беларускага выдання стартуюць 23 ліпеня.

Цяпер абвешчаная перадзамова — пасля 20 ліпеня цана кнігі крыху вырасце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!