Кухонны панк-фолк з нулявых: паэт Макс Шчур аднавіў з дапамогай ШІ і выдаў свае раннія песні

Беларускі паэт, празаік, перакладчык і музыка Макс Шчур апублікаваў на стрымінгах рэканструяваны альбом сваіх акустычных песень «Паддашша». Архіўныя запісы яго ранніх твораў, зробленыя больш чым 20 гадоў таму на звычайны мікрафон ад навушнікаў, атрымалі новае жыццё дзякуючы сучасным тэхналогіям.

Гісторыя запісу і рэканструкцыі

Большасць песень былі напісаныя ў 1999–2001 гадах, а запісаныя ў хатніх умовах ужо ў эміграцыі ў 2005-м. Усе трэкі фіксаваліся на мікрафон ад гарнітуры, праз якую музыка зтэлефаноўваўся з радзімай праз ICQ. З-за адсутнасці прафесійнага абсталявання запісы шмат гадоў захоўваліся ў інтэрнэце ў нізкай якасці.

Цяпер жа, дзякуючы высілкам калег па творчасці — Кірылу Данько (Kiryl Danko) і Эдуарду Гермісу (Eduard Germis), а таксама групе падтрымцы, матэрыял быў «варатаваны» з сеціва і зноў алічбаваны. З дапамогай штучнага інтэлекту гук удалося ачысціць і прывесці да ладу, захаваўшы пры гэтым аўтэнтыку: у альбоме па-ранейшаму чуваць атмасферу кватэрніка з дзвюма гітарамі і голасам.

Сутнасць і тэмы альбома

Сам аўтар вызначае жанр свайго праекта як «кухонна-інтэрнацкі андэграўнд» альбо акустычны панк-фолк. Усе трэкі ў альбоме размешчаныя ў строгім храналагічным парадку: ад найстарэйшай кампазіцыі, складзенай яшчэ ў Мінску, да пазнейшых твораў, напісаных ужо за межамі краіны.

У цэнтры песень — незавуаляваныя развагі пра каханне, вымушаную эміграцыю і валацужны лад жыцця. Сярод ключавых трэкаў рэлізу — «Вандроўнік Драздовіч», «Вецер неадтуль», «Абуджальная», «Развітанне з радзімай» і «Ваўкалака». Нягледзячы на тое, што большасць кампазіцый ствараліся на мяжы тысячагоддзяў, яны захоўваюць актуальнасць і сёння.

У альбоме шмат гумару і эмацыйнасці, якія спалучаюцца з DIY-эстэтыкай.

Макс Шчур (1977) — беларускі паэт, празаік, перакладчык і музыка. У 1998 годзе з палітычных прычын быў вымушаны пакінуць Беларусь і з таго часу жыве ў Чэхіі. Лаўрэат галоўнай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2016) за раман «Завяршыць гештальт». Перакладае на беларускую мову сусветную класіку (у тым ліку Льюіса Кэрала і Федэрыка Гарсія Лорку), а ў музыцы развівае субінтэлектуальны кухонны андэграўнд і панк-фолк.

Слухаць «Паддашша» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!