Кнігі беларускіх выдавецтваў цяпер можна набыць у Польшчы праз папулярную пляцоўку Empik

Беларускія кнігі цяпер можна набыць на польскай пляцоўцы Empik. Пра гэта піша выдавецтва «Янушкевіч». Empik сам выйшаў на сувязь з выдавецтвам, паведаміўшы, што ўсё больш людзей шукаюць беларускія кнігі. «Яны не толькі запрасілі нас да супрацоўніцтва, але і знізілі камісію з 30% да 15% — што стала прыемным бонусам і знакам даверу», — піша выдавецтва.

Кнігі выдавецтва «Янушкевіч» і іншыя беларускія выданні, якія распаўсюджваюцца праз кнігарню «Кнігаўка», ужо размешчаны на сайце Empik.

У электроннай краме цяпер прапануецца 69 выданняў, таксама плануецца, што беларускія кнігі будуць прадавацца і ў буйных крамах Empik.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!