Кніга Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» выйшла ў Бразіліі

Кніга «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» Вальжыны Морт была перакладзеная на партугальскую мову і выйшла ў Бразіліі пад назвай «Música para Morrer e Renascer», — паведаміла паэтка на сваёй старонцы ў Instagram.

Паэтычны зборнік выйшаў у выдавецтве Darkside ў перакладзе Люсі Колін.

Паэтычны зборнік «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» упершыню быў апублікаваны ў 2020 годзе на англійскай мове ў выдавецтве Farrar, Straus & Giroux. Беларускую версію ў афармленні Кацярыны Пікірэні падрыхтавала выдавецтва «Пфляўмбаўм». Дарэчы, у адным з інтэрв’ю паэтка распавядала, што свае тэксты піша адразу на дзвюх мовах, па-беларуску і па-ангельску.

Па версіі New York Times (2020) «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» стала адной з найлепшых паэтычных кніг і атрымала прэстыжную прэмію — Griffin poetry prize «За паэтычнае майстэрства» (2021). «Прасочваючы шлях разбурэнняў ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ідэалагічна кантраляванай сістэмы адукацыі да савецкіх працоўных лагераў і масавых забойстваў Другой сусветнай вайны, яна пачынае даследаваць гістарычныя траўмы, выкарыстоўваючы паэзію, каб даць магчымасць выказацца ахвярам», — паведамляе анатацыя да бразільскага выдання.

Кнігу можна купіць на Amazon на партугальскай, а на беларускай мове тут ці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!